2013-10-03 12:42:13

Сакратар Бэнэдыкта XVI спрабаваў адгаварыць яго ад адстаўкі


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Георг Генсвайн, як асабісты сакратар Бэнэдыкта XVI спрабаваў адгаварыць яго ад адстаўкі. “Але беспаспяхова”, - прызнаўся сам іерарх у інтэрв’ю нямецкаму часопісу “Bunte”. Бэнэдыкт XVI на той час ужо прыняў канчатковае рашэнне. Папа прыйшоў да высновы, што яму не хапае сіл, неабходных, каб працягнуць кіраваць Касцёлам у бурны час. Самая вялікая розніца паміж Францішкам і яго папярэднікам, па словах арцыбіскупа, палягае на “разнастайнасці характараў”. Гэта можна заўважыць па спосабе камунікацыі з людзьмі. Папа Францішак аддае перавагу непасрэдным адносінам, ствараецца ўражанне, што ён не можа жыць без прамога кантакту. Бэнэдыкт XVI, наадварот, “любіць цішыню і адасобленасць”.

Хоць абодва Папы адрозніваюцца ў стылі і некаторых пытаннях густу, гэта не распаўсюджваецца на адносіны да сутнасці і зместу веры, падкрэсліў арцыбіскуп Генсвайн і дадаў, што у гэтым пытанні пануе “поўная пераемнасць”.







All the contents on this site are copyrighted ©.