2013-10-03 10:53:49

Еўрапейскія біскупы будуць размаўляць пра месца рэлігіі ў грамадстве


RealAudioMP3 Касцёл у Еўропе павінен навучыцца прадстаўляць сваё меркаванне ў секулярным грамадстве, лічаць арганізатары пленарнай сесіі Рады Біскупіх Канферэнцый Еўропы (CCEE). Яна пачалася 3 кастрычніка 2013 г. у Братыславе. У якасці запрошаных гасцей на сустрэчы прысутнічаюць прадстаўнікі Цэркваў Блізкага Усходу. Асноўную частку асамблеі, якая працягнецца да нядзелі 6 кастрычніка, біскупы хочуць прысвяціць пытанню аб прасторы, якую займае рэлігія ў сучасным еўрапейскім грамадстве, у полі напружання паміж здаровай свецкасцю і ідэалагічным лаіцызмам. Адпраўным пунктам з’яўляюцца вынікі апытання еўрапейскіх біскупскіх канферэнцый па гэтым пытанні. Тэму дапоўніць сваім вытупленнем Марцін Куглер з Цэнтра даследаванняў па нецярпімасці і дыскрымінацыі ў дачыненні да хрысціян у Еўропе.

У асамблеі прымаюць удзел таксама прадстаўнікі Апостальскай Сталіцы: прэфект Кангрэгацыі па справах біскупаў, кардынал Марк Уэлле, Апостальскі нунцый у Славакіі, арцыбіскуп Марыё Джардана , Апостальскі нунцый пры Еўрапейскім Саюзе, арцыбіскуп Ален Поль Лебапін і Пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры Савеце Еўропы, кс. прэлат Альда Джардана.







All the contents on this site are copyrighted ©.