2013-10-01 10:58:41

Ватыканскі банк апублікаваў гадавы даклад аб сваёй дзейнасці


RealAudioMP3 1 кастрычніка раніцай быў апублікаваны гадавы даклад аб дзейнасці Інстытута рэлігійных спраў – Ватыканскага банка – у якім падрабязна адлюстравана фінансавая дзейнасць гэтай структуры Апостальскай Сталіцы. Паводле дакумента, у 2012 г. банк атрымаў 86,6 млн. еўра чыстага прыбытку, што дазволіла ўстанове ўнесці 54,7 млн. еўра ў бюджэт Апостальскай Сталіцы і каля 31,9 млн. еўра выкарыстаць у якасці забеспячэння рызык. Для параўнання, чысты прыбытак установы ў 2011 г. складаў 20,3 млн. еўра. У дакладзе адзначаецца, што чысты даход ад працэнтаў, атрыманых ад актываў, зменшыўся амаль на 20% у параўнанні з 2011 г. і скаў 52,2 млн. еўра. У той жа час, амаль на 20% вырас чысты камісійны даход ад кіравання актывамі і іншых аперацый: ён склаў 12,2 млн. еўра. 51,1 млн. еўра склаў чысты гандлёвы прыбытак. Каля 23,9 млн. еўра было накіравана на аплату працы персанала, пенсійныя ўклады, агульныя расходы і кансультацыі з экспертамі. Гэта на 12% больш чым у 2011 г.

У 2012 г. Інстытут рэлігіных спраў захоўваў уклады кліентаў на суму каля 6,3 млрд. еўра. З іх 2,3 млрд. у банкаўскіх дэпазітах, 3,2 млрд. у кантрактах на кіраванне актывамі і 0,8 млрд. еўра ў каштоўных паперах.

Паводле генеральнага дырэктара Інстытута рэлігійных спраў Эрнста фон Фрэйберга, 2013 г. будзе характарызавацца вялікімі расходамі, звязанымі з рэформай і рэарганізацыяй, якая адбываецца ва ўстанове, і павышэннем працэнтных ставак.

Пазнаёміцца з гадавым дакладам Ватыканскага банка можна на сайце ўстановы www.ior.va.








All the contents on this site are copyrighted ©.