2013-09-29 13:13:37

Пантыфік чарговы раз заклікаў маліцца за Сірыю і Блізкі Усход


RealAudioMP3 29 верасня 2013 г. перад малітвай “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра Папа чарговы раз заклікаў да малітвы за мір у Сірыі і на Блізкім Усходзе. Гэта адбылося адразу пасля св. Імшы для ўдзельнікаў Міжнароднага катэхетычнага кангрэсу і настаўнікаў рэлігіі ў рамках Года веры. На ёй прысутнічаў Патрыярх Антыёхіі і ўсяго Усходу Ян Х. Святы Айцец адзначыў, што прысунасць у Ватыкане праваслаўнага іерарха, якога ён назваў сваім “братам”, чарговы раз мабілізуе хрысціян маліцца за мір у Сірыі і на Блізкім Усходзе.

Пантыфік прывітаў таксама пілігрымаў з Нікарагуа, якія прыбылі ў Рым з нагоды 100-годдзя заснавання ў краіне кананічнай касцёльнай правінцыі.

Папа нагадаў, што 28 верасня 2013 г. у Харватыі быў абвешчаны благаслаўлёным Міраслаў Булешыч, дыяцэзіяльны святар, які прыняў мучаніцкую смерць у 1947 г. “Будзем праслаўляць Пана, Які бяссільным дае моц найвышэйшага сведчання”, - сказаў Францішак.

Ён падзякаваў катэхетам, якія прыбылі ў Рым з усяго свету, за іх працу і жаданне прысутнічаць на малітве са Святым Айцом.







All the contents on this site are copyrighted ©.