2013-09-27 12:11:03

Францішак: сапраўднаму хрысціяніну неабходна намашчэнне прыніжэннем


RealAudioMP3 Зразумець, ці з’яўляемся мы хрысціянамі можна “па здольнасці з радасцю і цярплівасцю пераносіць прыніжэнні”. Гэты аспект папа Францішак падкрэсліў падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Доме св. Марты 27 верасня. Пантыфік чарговы раз звярнуў увагу на небяспеку спакусу “духоўнага дабрабыту”, якая перашкаджае любіць Хрыста ўсім сэрцам. Мы часта кажам Богу “так”, але толькі “да пэўнай кропкі”. Паводле Папы небяспека быцця “цёплымі” хрысціянамі, небяспека веры, пабудаванай на разліках, заўсёды прысутнічае побач з намі. Паводле Святога Айца, многія бачаць у Езусе добрага настаўніка, добрага прарока, які прыносіць дабро ў сэрца і дапамагае быць крыху лепшым. Сапраўды, гэта так, але гэта яшчэ не ўсё. Неабходна, як св. Пётр, прызнаць у Езусе Хрысце Сына Бога жывога, а зрабіць гэта дапамагае Святы Дух.

Францішак нагадаў, што пачуўшы апавяданне пра муку, смерць і ўваскрасенне Пана св. Пётр спужаўся і запратэставаў. Паводле Папы, гэта распаўсюджная сярод хрысціян рэакцыя – ісці за Езусам, толькі да пэўнай кропкі. “Гэта спакуса духоўнага дабрабыту. Мы маем усё: Касцёл, Езуса Хрыста, сакрамэнты, Маці Божую, усё, добрую працу для Валадарства Божага; мы – добрыя”, - сказаў Папа і падкрэсліў, што гэтага не дастаткова.

“Не хапае апошняга хрысціянскага намашчэння, каб быць сапраўдным хрысціянінам: намашчэння крыжам, намашчэння прыніжэннем. Ён прынізіў сябе аж да смерці. (...) Гэта выпрабаванне нашай хрысціянскай рэальнасці: я з’яўляюся хрысціянінам культуры і дабрабыту? Але ці з’яўляюся хрысціянінам, які суправаджае Пана аж да крыжа?”, - спытаў Папа.

Паводле Пантыфіка, крыж працягвае “блакаваць” многіх хрысціян: усе жадаюць уваскрэснуць, але “не ўсе” жадаюць рабіць гэтага шляхам крыжа. Больш за тое, наракаюць на выпрабаванні і абразы, паводзячы сябе адваротна паводзінам Езуса. Ён падкрэсліў, што на Неба можна патрапіць і будучы хрысціянамі дабрабыту, але варта быць хрысціянінам блізкімі да Езуса, ісці Яго шляхам.








All the contents on this site are copyrighted ©.