2013-09-27 10:48:48

Гандурасскі кардынал: шэсць месяцаў служэння Папы аказаліся паспяховымі


RealAudioMP3 Паводле меркавання гандурасскага кардынала Оскара Андрэса Радрыгеса Марадзьягі, першыя шэсць месяцаў служэння папы Францішка аказаліся паспяховымі, перш за ўсё, у кантэксце паляпшэння іміджу Ватыкана ў грамадскай думцы. “Святому Айцу ўдалося звярнуць увагу свету да Ватыкана, але не праз скандалы і праблемы, а праз вяртанне надзеі”, - сказаў арцыбіскуп Тэгусігальпу і старшыня сусветнай “Caritas” аргентынскаму каталіцкаму інфармацыйнаму агенцтву “AICA” 26 верасня.

Іерарх таксама распавёў аб працы камісіі з васьмі кардыналаў, створанай для кансультавання Папы ў запланаванай рэформе Рымскай курыі, членам якой ён сам з’яўляецца. У цяперашні час яна працуе над сабранымі папярэдне прапановамі па рэформе. Еўропу ў ёй прадстаўляе арцыбіскуп Мюнхенска-Фрайзінгскі кардынал Рэйнхард Маркс. 1-3 кастрычніка камісія збярэцца ў Ватыкане на сваё першае пасяджэнне з удзелам Пантыфіка.

Большасць кардыналаў ужо прадставілі свае даклады, прызнаўся гандурасскі іерарх. Іх тэксты яшчэ не вядомыя, але ўжо цалкам відавочнае жаданне рэфармавання Рымскай курыі, дадаў ён.







All the contents on this site are copyrighted ©.