2013-09-27 13:00:51

Арцыбіскуп Фізікела: катэхізацыя павінна развівацца ў місійным ключы


RealAudioMP3 Нельга дапусціць, каб Касцёл праводзіў новую евангелізацыю, абапіраючыся на “катэхізацыю з мінулага”. З такім заклікаў выступіў арцыбіскуп Рына Фізікела, старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі, перад удзельнікамі Міжнароднага кангрэса катэхетаў, які 26-28 верасня праходзіць у Рыме. Паводле іерарха, неабходна катэхізацыя, якая будзе развівацца ў місійным ключы, і якая стане сапраўднай прыладай абвяшчэння Евангелля, каб паступова перадаваць навізну веры і яе важнасць для жыцця. Арцыбіскуп Фізікела акрэсліў некаторыя выклікі, якія стаяць перад катэхетамі. Ён адзначыў распасюжданую рэлігійную неадукавасць сярод ахрышчаных, недахоп хрысціянскай ідэнтычнасці, што часта выражаецца ў паводзінах цалкам супрацьлеглых веры, абыякаваць да жыцця хрысціянскай супольнасці, адсутнасць адчування прыналежнасці да Касцёла і рэлятывісцкае бачанне зместу веры і маралі. Паводле іерарха, гэта сітуацыя асабліва відавочна ў “краінах са старажытнай хрысціянскай традыцыяй, дзе можна лёгка сустрэць людзей, запаленых хрысціянствам, як культурай”, але не маючых адвагі зрабіць выбар, які б грунтаваўся на веры.

Арцыбіскуп Фізікела адзначыў, што часта вера сучасных хрысціян нагадвае вуголле, якое тлее, а не жывое полымя, здольнае падтрымліваць жыццё. Таму, падкрэсліў іерарх, праз катэхезу Касцёл пакліканы “даць вернікам магчымасць умацаваць хрысціянскую ідэнтычнасць, здольную супрацьстаяць новым культурным уплывам і духу часу.








All the contents on this site are copyrighted ©.