2013-09-26 14:51:41

Чарговы крок да пагаднення паміж Святым Пасадам і Палестынай


RealAudioMP3 26 верасня ў Ватыкане адбылося пасяджэнне двухбаковай камісіі паміж Апостальскай Сталіцай і Палестынай, якая займаецца распрацоўкай глабальнага пагаднення на падставе падпісанага 15 лютага 2000 г., базавага. У паведамленні Апостальскай Сталіцы адзначаецца, што мэтай сустрэчы было знаёмства з вынікамі працы, праведзенай на нефармальным узроўні сумеснай тэхнічнай групай, пасля апошняй афіцыйнай сустрэчы, якая прайшла 30 студзеня 2013 г. у Міністэрстве замежных спраў Палестыны ў Рамале. Акрамя таго, удзельнікі сустрэчы вызначылі планы на будучыню з мэтай паскорыць падпісанне пагадення.

Дэлегацыі на перамовах узначалілі кс. прэлат Антуан Камільеры, падсакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі, і Раван Сулейман, намеснік Міністра замежных спраў Палестыны па шматбаковых пытаннях.

Адзначаецца, што перамовы прыйшлі ў сардэчнай і канструктыўнай атмасферы. Члены камісіі выказалі задавальненне дасягнутым прагрэсам у распрацоўцы тэксту пагаднення, які тычыцца важных аспектаў жыцця і дзейнасці Каталіцкага Касцёла ў Палестные, а таксама падтрымалі намаганні членаў сумеснай тэхнічнай групы, заклікаючы іх паскорыць дыскусіі аб апошніх частках тэксту, распрацоўка якога ўжо знаходзіцца ў завяршаючай фазе. Бакі пагадзіліся, што сумесная тэхнічная група працягне працу, а наступная сустрэча ў рамках двухбаковай камісіі адбудзецца на пачатку 2014 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.