2013-09-25 15:12:56

Святы Айцец: мець сорам за грахі і маліцца аб міласэрнасці


RealAudioMP3 Сорам перад Богам, малітва аб Яго міласэрнасці і поўны давер да Пана. Гэтыя тры тэмы былі ў цэнтры ўвагі папы Францішка падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Доме св. Марты 25 верасня 2013 г. Разважаючы над літургічным чытаннем з кнігі Ездры, Пантыфік адзначыў, што гэты старазапаветны першасвятар, меў такі вялікі сорам перад Богам з прычыны сваіх грахоў, што нават не мог узняць на Яго вочы. Паводле Святога Айца, мы ўсе павінны наследаваць гэты прыклад і мець сорам за грахі, якія прывялі нас да рабства, “бо служылі ідалам, а не Богу”.

Указваючы на прыклад Ездры, Папа адзначыў важнасць малітвы, для таго, каб прасіць у Бога аб міласэрнасці. Паводле Францішка, малітва – гэта шлях, якім трэба прайсці, каб пераадолець цяжкія сітуацыі. Ён нагадаў таксама пра важнасць малітвы за мір у Сірыі і на Блізкім Усходзе, у сувязі з тым, што ў літургіі разам з ім прымалі ўдзел некаторыя іерархі з гэтага рэгіёна. Пантыфік заклікаў іх мець абсалютны давер да Бога і ўмацоўваць гэты давер сярод вернікаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.