2013-09-24 14:58:48

Папа пацвердзіў паўнамоцтвы ватыканскіх кардыналаў


RealAudioMP3 24 верасня 2013 г. Святы Айцец пацвердзіў паўнамоцтвы некалькіх кіраўнічых асоб у Рымскай курыі. Кардынал Пітэр Тарксан, такім чынам, застаецца старшынёй Папскай Рады “Iustitia et Pax”, а біскуп Марыё Toза працягвае выконваць у гэтай дыкастэрыі абавязкі сакратара. Таксама кардынал Станіслаў Рылка застанецца старшынёй Папскай рады па справах свецкіх, а біскуп Ёзэф Клеменс, яе сакратаром. Адразу пасля свайго абрання папа Францішак пацвердзіў паўнамоцтвы кіраўніцтва Рымскай курыі, але гэта насіла часовы характар. З адстаўкай Бэнэдыкта XVI 28 лютага 2013 г. яны аўтаматычна страцілі свае пасады.

Францішак даручыў вышэйузгаданаму кіраўніцтву дыкастэрый выконваць свае абавязкі да канца бягучага пяцігадовага тэрміну, ён для членаў і кансультантаў Папскай рады па справах свецкіх заканчваецца 31 снежня 2013 г, яны сустрэнуцца на сваёй апошняй сесіі ў такім складзе незадоўга да гэтай даты. Тое ж тычыцца і членаў і кансультантаў Папскай рады “Iustitia et Pax”.

У мінулую суботу Папа пацвердзіў паўнамоцтвы нямецкага арцыбіскупа Герхарда Людвіга Мюлера на пасадзе прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння.







All the contents on this site are copyrighted ©.