2013-09-23 10:55:01

Францішак памаліўся за ахвяр тэракту ў Пакістане


RealAudioMP3 Папа Францішак звярнуўся з заклікам аб міры у сувязі трагедыяй у Пакістане, дзе 22 верасня, у выніку тэрарыстычнага акту побач з хрысціянскім храмам загінулі каля 70 чалавек. На заканчэнне сустрэчы з моладзю Сардзініі ў Кальяры, Папа адзначыў, што ісці разам з Езусам, неабходна, каб рабіць добрыя рэчы, дапамагаць іншым і будаваць лепшы свет і мір. “Але існуюць і памылковыя выбары – існуюць выбары разбурэння”, - сказаў Францішак і адзначыў, што менавіта з-за такога “памылковага выбару”, выбару “нянавісці, вайны” у Пакістане загінулі людзі. Пантыфік адзначыў, што толькі ідучы шляхам міра можна пабудаваць лепшы свет. “Але калі гэтага не зробіце вы, гэтага не зробяць іншыя! Гэта праблема, і гэта пытанне, якое я вам пакідаю: “Ці я адкрыты, ці адкрытая паўстаць на шлях пабудовы лепшага свету?”. Толькі гэта”, - сказаў Францішак. Напрыканцы сустрэчы ён заклікаў супольна памаліцца за ахвяраў тэракту.








All the contents on this site are copyrighted ©.