2013-09-23 15:32:03

Новая скульптура Панны Марыі ўстаноўлена ў Ватыканскіх садах


RealAudioMP3 У Ватыканскіх садах была ўстаноўлена новая статуэтка Панны Марыі. На гэты раз гаворка ідзе пра скульптуру апякункі Гандураса Маці Божай з Суяпы. Яна была падаравана Святому Айцу 20 верасня Прэзідэнтам гэтай краіны Парфірыем Лобам. Гандураскі кардынал Оскар Радрыгес Марадзьяга, які спрычыніўся да з’яўляення гэтай статуэткі ў садах Ватыкана, падкрэсліў, што размяшчэнне скульптуры Маці Божай – гэта вялікі гонар для краіны, бо статуй Маці Божай тут не вельмі шмат. У Ватыканскіх садах знаходзіцца некалькі скульптур, санктуарыяў і гротаў прысвечаных Панне Марыі. Сярод іх бронзавая копія абраза Маці Божай Чэнстахоўскай, якая з’яўляецца апякункай ватыканскага геліапорта і абраза Маці Божай Добрай Рады з Джэнаццана, грота Маці Божай Лурдскай і Маці Божай Апекі, якая была пабудавана ў 1917 г. па ініцыятыве Бэнэдыкта XV.








All the contents on this site are copyrighted ©.