2013-09-22 13:44:50

Пантыфік да сардзінцаў: заўсёды будзьце сапраўднымі дзецьмі Марыі і Касцёла!


RealAudioMP3 22 верасня, на заканчэнне Эўхарыстыі ў санктуарыі Маці Божай з Банарыё, перш чым памаліцца “Анёл Панскі”, Папа прывітаў усіх прысутных біскупаў Сардзініі. “Тут каля ног Маці Божай, я б хацеў падзякаваць усім і кожнаму, вам, дарагія вернікі, святары, законнікі і законніцы, улады і асабліва тыя, хто працаваў, каб арганізаваць гэты душпастырсткі візіт”, - сказаў Папа. Ён выразіў жаданне даверыць усіх апецы Маці Божай з Банарыё і нагадаў, што Сардзінія мае глыбокую сувязь з Маці Божай, якая выражаецца ў мясцовай пабожнасці і культуры. “Заўсёды будзьце сапраўднымі дзецьмі Марыі і Касцёла і сведчыце аб гэтым вашым жыццём, ідучы за прыкладам святых!”, - заклікаў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.