Хрысціянскія лідэры заклікаюць ААН да прыняцця рэзалюцыі па Сірыі
Прадстаўнікі хрысціянскіх
Цэркваў і супольнасцяў з Блізкага Усходу, з краін Еўропы, ЗША і Расіі сабраліся разам,
каб падтрымаць намаганні па мірнаму ўрэгуляванню канфлікта ў Сірыі. У сустрэчы прынялі
удзел арцыбіскуп Сільвана Тамазі, пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН
і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе, грэка-каталіцкі Патрыярх Антыёхіі і Блізкага
Усходу Грыгорый ІІІ Лахам, мітрапаліт Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных
сувязяў Маскоўскага Патрыярхату, іншыя прадстаўнікі рэлігійных супольнасцяў, ААН і
Лігі Арабскіх краін. Месцам правядзення форума стала сядзіба экуменічнага інстытута
“Бозэ” у Швейцарыі. Яго ўдзельнікі заклікалі кіраўнікоў краін свету і Савет Бяспекі
ААН прыняць рэзалюцыю на падставе дамовы паміж дыпламатамі ЗША і Расіі аб мірным урэгуляванні
сірыйскага канфлікта.