2013-09-21 12:01:57

Святы Айцец зацвердзіў важныя змены ў Рымскай курыі


RealAudioMP3 21 верасня папа Францішак зацвердіў шэраг важных зменаў у Рымскай курыі. Святы Айцец прыняў адстаўку кардынала Мануэля Мантэйра дэ Кастра з пасады старэйшага пенітэнцыярыя з прычыны дасягнення іерархам пенсійнага узросту і прызначыў на дадзеную пасаду кардынала Маўра Пьячэнца, да гэтага прэфекта Кангрэгацыі па справах Духавенства. Новым прэфектам Кангрэгацыі па справах Духавенства быў прызначаны арцыбіскуп Беньяміна Стэла, да гэтага рэктар Папскай Касцёльнай Акадэміі – навучальнай установы ў якой праходзяць падрыхтоўку будучыя папскія дыпламаты. Новым кіраўніком акадэміі і Апостальскім нунцыем быў прызначаны кс. прэлат Джампьера Глодэр, якому разам з пэўнымі абавязкамі ў Дзяржсакратарыяце была нададзена годнасць арцыбіскупа. Арцыбіскуп Нікола Этэравіч, да гэтага Генаральны сакратар Сінода Біскупаў, быў прызначаны Святым Айцом Апостальскім нунцыем у Германіі. Яго пасаду заняў арцыбіскуп Ларэнца Бальдзіссеры, да гэтага сакратар Кангрэгацыі па справах Біскупаў.

Акрамя таго, Пантыфік пацвердзіў на сваіх пасадах прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння арцыбіскупа Герхарда Людвіга Мюлера і сакратароў гэтай дыкастэрыі, прэфекта Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў кардынала Фернанда Філоні і сакратароў. Таксама Папа прызначыў арцыбіскупа Аўгустына дэ Ноя, да гэтага віцэ-старшыню Папскай камісіі “Ecclesia Dei”, дадатковым сакратаром Кангрэгацыі Веравучэння, а арцыбіскупа Джузэпэ Скьячу, дадатковага сакратара Найвышэйшага Трыбунала Апостальскай Сігнатуры, кансультантам гэтай дыкастэрыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.