2013-09-20 15:58:26

Папа сустрэўся з прэм’ер-міністрам Венгрыі і Прэзідэнтам Гандураса


RealAudioMP3 20 верасня папа Францішак прыняў на прыватнай аўдыенцыі ў Апостальскім палацы Ватыкана прэм’ер-міністра Венгрыі Янаша Адэра. Падчас сардэчных перамоваў былі падкрэслены добрыя двухбаковыя адносіны і плённае супрацоўніцтва паміж Каталіцкім Касцёлам і дзяржаўнымі ўладамі Венрыі. Затым была абмерквана міжнародная сітуацыя, асабліва працяглы міжнародны эканамічны крызіс, вынікі якога адчувае таксама Еўропа. На канец Папа і прэм’ер-міністр Венгрыі абмеркавалі пытанні, якія ўяўляюць ўзаемную цікавасць, як ахова навакольнага асяроддзя, спрыянне міру і рэлігійнай свабодзе ў свеце, з асаблівай ўвагай да сітуацыі ў Сірыі і праблем хрысціян у краінах Блізкага Усходу.

За тое падчас сустрэчы Пантыфіка з прэзідэнтам Гандураса Парфірыам Лобам быў падкрэслены каштоўны ўклад, які Каталцікі Касцёл уносіцьу жыццё краіны, асабліва ў сферы адукацыі і аховы здароўя, а таксама ў галіне дабрачыннасці і ў змаганні з беднасцю і арганізаванай злачыннасцю. Затым былі абмеркаваны некаторыя этычныя пытанні, як абарона чалавечага жыцця і сям’і. Было выказана меркаванне аб важнасці працягласці намаганняў, якія спрыялі б прымірэнню і агульнаму дабру ў краіне.

Я. Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.