2013-09-20 10:38:55

Кардынал Амата аб новым благаслаўлёным: прыклад хрысціянскага жыцця


RealAudioMP3 21 верасня ў італьянскім Бэргама да хвалы алтароў будзе паднесены брат-капуцын Тамаза да Олера, які жыў з 1563 па 1631 г. Прэфект Кангрэгацыі па справах кананізацыі кардынал Анжэла Амата ў інтэрв'ю нашаму радыё адзначыў, што капуцын Тамаза ўваходзіць у плеяду благаслаўлёных і святых францішканскага Ордэну. Сярод манахаў-жабракоў, да якіх адносіцца новы выбранец, былі велічныя містыкі, вандроўныя прапаведнікі, духоўныя айцы бедных і багатых.
“Тамаза да Ольера быў манахам-жабраком, “апосталам без паліі”, нястомным прапаведнікам Евангелля, дарадцам моцных і каралёў. Напрыклад, прынца Зальцбургскага Парыда Ладрана, імператара Аўстрыі Фердынанда ІІ, баварскіх эрцгерцага Леапольда V і герцага Максімільяна І. Гэты былы пастух будаваў клыштары і касцёлы, нёс міласэрднасць і ўсяляк дапамагаў сялянам і гарнякам. Ён абвяшчаў перш, чым Касцёлам была прынята Догма, Беззаганнае зачацце Найсвятой Панны Марыі, першым весціў адданасць Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса. А яшчэ быў апосталам контрарэформы.(...) Ім захапляліся людзі за паслухмянасць, беднасць і святасць”,- адзначыў кардынал Амата.
Ён прыгадаў, што папа Францішак ўАпостальскім лісце на беатыфікацыю сцвердзіў, што Тамаза, у сузіранні Укрыжаванага Хрыстуса, быў сведкам і гарачым абвяшчальнікам Боскай мудрасці.
А. Мартэцкая








All the contents on this site are copyrighted ©.