2013-09-19 15:49:06

Францішак выразіў павагу да іслама і ўсіх мусульман


RealAudioMP3 Папа Францішак выразіў павагу да ісламу і ўсіх мусульман, а таксама паабяцаў што будзе спрыяць лепшаму паразуменню паміж хрысціянамі і мусульманамі дзеля пабудовы міра і справядлівасці. Аб гэтым гаворыцца ў лісце Пантыфіка да рэктара аднаго з найстарэйшых у свеце мусульманскіх універсітэтаў “Аль-Азхар” Ахмеда Аль-Таеба. Пасланне ісламскаму тэолагу перадаў Апостальскі нунцый у Егіпце арцыбіскуп Жан-Поль Габель. Паводле сакратара Аляксандрыйскага Патрыярхату, а. Хані Бакума ліст Святога Айца, гэта чарговы крок, каб пераадоліць непаразуменні паміж Апостальскай Сталіцай і універсітэтам “Аль- Азхар”, а таксама спрыяць развіццю двухбаковых адносін паміж імі.








All the contents on this site are copyrighted ©.