2013-09-19 14:21:22

Святы Айцец сустрэўся з прэм’ер-міністрам Літвы


RealAudioMP3 Папа Францішак сустрэўся з прэм’ер-міністрам Літоўскай Рэспублікі Альгірдасам Буткявічусам. 19 верасня ён прыняў палітыка на аўдыенцыі ў Апостальскім палацы Ватыкана. Імі былі адзначаны добрыя адносіны паміж Літвой і Апостальскай Сталіцай, а таксама ўклад, які Каталіцкі Касцёл на працягу стагоддзяў уносіць у грамадства, у прыватнасці ў адукацыйную і сацыяльную сферы, а таксама яго дзейнасць на карысць сям’і і выхавання сумленняў паводле духоўных каштоўнасцяў. У сувязі з цяперашнім старшынствам Літвы ў Савеце Еўрапейскага Саюза, былі абмеркаваны некаторыя міжнародныя і еўрапейскія праблемы, якія уяўляюць узаемную цікавасць. Увага звярталася на неабходнасць устанаўлення міра на Блізкім Усходзе, асабліва ў Сірыі, аддаючы перавагу палітычнаму вырашэнню крызіса, праз дыялог і перамовы.








All the contents on this site are copyrighted ©.