2013-09-19 10:16:15

Віншаванне Папы карэйскім святарам


RealAudioMP3 “Штодзённа ўзрастаць у радасці і шчодрасці служачы Хрысту і Яго Касцёлу” заклікаў папа Францішак групу карэйскіх святароў, якія 16 верасня, у катэдральным касцёле Сеўла, адзнычалі 25-годдзе свайго святарскага пасвячэння. Пантыфік скіраваў да іх віншавальную тэлеграму за подпісам кардынала Дзяржсакратара Тарчызіо Бэртонэ. Ён заклікаў святароў “бачыць у гэтым святкаванні нагоду, для абнаўлення і паглыблення сваёй святарскай дзейнасці”, а таксама “даверыцца заступніцтву карэйскіх мучанікаў і Марыі, Маці святароў”.









All the contents on this site are copyrighted ©.