2013-09-18 13:45:47

Еўропа паміж свецкасцю і секулярызмам ў цэнтры увагі біскупаў Старога Кантынента


RealAudioMP3 “Бог і дзяржава: паміж свецкасцю і секулярызмам” – гэта тэма сёлетняй генеральнай асамблеі старшыняў Біскупскіх Канферэнцый краін Еўропы. Форум пройдзе 3-6 кастрычніка ў Браціславе, па ініцыятыве Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (ССЕЕ) з нагоды 1150-годдзя прыбыцця святых Кірыла і Мятода на славацкія землі. У мерапрыемстве прымуць удзел старшыні епіскапатаў з 33-х краін Старога Кантыненту, а таксама арцыбіскупы Люксембурга, Манака, Кіпра (мараніцкага абраду), епархіі Мукачэва на Украіне, біскуп Кішынёва ў Малдове, а таксама некаторыя госці з Афрыкі і Блізкага Усходу. Каб прыняць удзел у форуме ў Браціславу прыбудзе таксама прэфект Кангрэгацыі па справах Біскупаў кардынал Марк Уэлле. Іерархі, з дапамогай экспертаў, абмяркуюць сацыяльныя і духоўныя аспекты выклікаў, перад якімі стаіць сённяшняя Еўропа, месца рэлігіі і ролю Касцёла ў грамадствах еўрапейскіх краін, якія апынуліся паміж свецкасцю і секулярызмам, а таксама праблемы евангелізацыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.