Святы Айцец прызначыў пасланніка на ўрачыстасці ў Парагваі
14 верасня папа Францішак
прызначыў кардынала Клаўдзіа Хумэса, былога прэфекта Кангрэгацыі па справах Біскупаў,
сваім спецыяльным пасланнікам на ўрачыстасці з нагоды 25-годдзя кананізацыі св. Роха
Ганзалеса дэ Санта Круза і паплечнікаў. Святкаванні пройдуць 15 лістапада 2013 г.
у парагвайскім Асунсьёне – на радзіме святога. Рох Ганзалес быў езуітам і жыў на мяжы
XVI-XVII ст. займаючыся місійнай дзейнасцю сярод індзейскіх плямёнаў. Загінуў ад рук
варожа настроеных індзейцаў у 1628 г. разам з дзвюма сваімі паплечнікамі. Адразу пасля
яго смерці, шырока распаўсюдзіўся культ гэтых місіянера. У 1934 г. яны былі беатыфікаваны,
а ў 1988 г. Ян Павел ІІ абвясціў іх святымі.