2013-09-14 16:01:22

Святы Айцец: бл. Хасэ Брачэра заклікае выйсці з пячор эгаізма


RealAudioMP3 Папа Францішак падзяляе радасць з прычыны беатыфікацыі аргентынскага святара Хасэ Габрыэля Брачэра – адданага місіянера і сябра бедных. Літургію, падчас якой апошні быў узнесены да хвалы алтара, 14 верасня ад імя Пантыфіка ўзначаліў кардынал Анджэла Амата, прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі. У спецыяльным паведамленні скіраваным на імя старшыні Канферэнцыі Біскупаў Аргентыны арцыбіскупа Санта-Фэ Хасэ Марыі Арансэда, Святы Айцец адзначыў, што прыклад а. Брачэра, “які ведаў кожны куток” сваёй парафіі плошчай у 200 кв. км і “не сядзеў у закрыстыі гладзячы сваіх авечак” застаецца актуальным сёння. Ён нагадаў, што а. Брэчэра быў руплівым місіянерам з мужным і добрым сэрцам. “Гэта беатыфікацыя мае вялікае значэнне сёння”, - сказаў Папа і дадаў, што новы благаслаўлёны дае прыклад таго, як трэба выходзіць на геаграфічныя і экзістэнцыяльныя перыферыі нясучы усім любоў і міласэрнасць Божую. Ён падкрэсліў, што а. Брачэра не сядзеў у парафільным доме, а выходзіў на вуліцы каб шукаць людзей і гэта важна рабіць у наш час. “Гэтага хоча Езус – місійных вучняў”, - адзначыў Папа.

Паводле Францішка, а. Брачэра ведаў пра тое, што неабходна выбрацца з пячоры эгаістычнага “я” і з Божай дапамогай перамагаць спакусы сатаны, які намагаецца связаць нас “камфортам і задавальненнямі”.








All the contents on this site are copyrighted ©.