2013-09-14 11:14:55

Папа адзначыў сведчанне хрысціянскай любові італьянскага ўрача


RealAudioMP3 Папа Францішак адзначыў “сведчанне хрысціянскай любові” Элеаноры Кантамесы, 44-гадовага італьянскага ўрача, забітай у правінцыі Бергамо 8 верасня ў момант аказання дапамогі параненаму эмігранту з Індыі. Трагедыя здарылася позна вечарам каля горада Кьюдана. Элеанора Кантамеса, убачыўшы на дарозе параненага чалавека выйшла з машыны, каб аказаць яму дапамогу. У гэты момант злачынцы, якія да гэтага збілі індыйца, свядома здзейснілі на абодвух наезд аўтамабілем, у выніку чаго і ўрач і паранены загінулі. У спецыяльным пасланні, скіраваным на імя біскупа Брэшыі Лучана Марані, Францішак высока ацаніў служэнне, якое аказала патрабуючаму Элеанора Кантамеса, “закончыўшая зямное жыццё чынячы жэст добрага самараніна”. Пасланне Пантыфіка было прачытана падчас пахавальнай св. Імшы 14 верасня.








All the contents on this site are copyrighted ©.