2013-09-14 12:14:58

Аргентына: беатыфікацыя святара “паводле хрыстовага сэрца”


RealAudioMP3 14 верасня ў Аргентыне пройдзе беатыфікацыя айца Хасэ Габрыэля Брачэра, святара які жыў на мяжы ХІХ-ХХ ст. Кіруючыся духоўнасцю св. Ігнацыя Лаёлы ён цалкам прысвяціў сваё жыццё служэнню бедным, жывучы ў беднасці і фізічных пакутах, быў пастырам “паводле хрыстовага сэрца”, як яго акрэсліў папа Францішак і характарызаваўся “святасцю простых”, якая пасля смерці прывяла яго да хвалы, ніколі не шуканай пры жыцці. Літургію, падчас якой а. Брачэра быў узнесены да хвалы алтара, ад імя Пантыфіка ўзначаліць кардынал Анджэла Амата, прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі. У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё пурпурат расказаў пра асобу новага благаслаўлёнага.

“Ён быў святаром, які цалкам прысвяціў сябе дабру і асвячэнню вернікаў, асабліва самых патрабуючых. Нягледзячы на тое, што ён закончыў Кардобскі універсітэт з тытулам магістра філасофіі, яго мова заўсёды заставалася простай, ён не падбіраў высокіх словаў, а карыстаўся лакальнымі, якія належалі лексіцы мясцовага насельніцтва і лёгка разумеліся ўсімі. Яго прапаведванне кранала сэрцы, навяртала нават самых заўзятых грэшнікаў”, - адзначыў пурпурат.

Кардынал Амата расказаў, што калі ў Кардобе выбухнула эпідэмія халеры, а. Брачэра быў “у першых шэрагах” дапамагаючы хворым, пахіляючыся над кожным. Ён перамяшчаўся на кані ад аднаго мястэчка да іншага, калі бачыў што нехта патрабаваў яго дапамогі – духоўнай ці фізічнай. Сваімі ўласнымі рукамі і з дапамогай вернікаў ён будаваў касцёлы, капліцы, школы, пракладаў горныя дарогі, спрыяючы агульнаму развіццю рэгіёна. Але ў першую чаргу спрыяў распаўсюджванню веры, абапіраючыся на прыклад св. Ігнацыя Лаёлы.

“Брачэра быў перакананы, што духоўныя практыкаванні эфектыўныя для перадачы святла праўды Божай і падыходзяць для трыумфу ласкі ў самых неспакойных сэрцах”, - адзначыў кардынал Амата. Ён расказаў, што перад смерцю, а. Брачэра моцна захварэў, у выніку чаго нават згубіў слых і зрок. Яго апошнімі словамі былі: “Зараз я гатовы да падарожжа”.








All the contents on this site are copyrighted ©.