2013-09-13 13:45:39

Казахстан: высокі ватыканскі іерарх наведвае краіну


RealAudioMP3 13-17 верасня кардынал Леанарда Сандры, прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў знаходзіцца з візітам у Казахстане. У рамках свайго падарожжа высокі ватыканскі іерарх наведае мясцовую каталіцкую супольнасць і прыме ўдзел у асвячэнні новага грэка-каталіцкага храма ў сталіцы гэтай краіны Астане. Спецыяльна для новай святыні ён прывёз падарунак Святога Айца – келіх, а таксама частку рэліквіі св. Язафата Кунцэвіча з ватыканскай базылікі, якая будзе захоўвацца ў новым храме названым у гонар гэтага самаадданага прапаведніка і мучаніка за веру.

У рамках свайго візіта ў Казахстан кардынал Леанарда Сандры сустрэнецца з
прадстаўнікамі мясцовых уладаў і казахскімі мусульманскімі лідэрамі, наведае музейна-мемарыяльны комплекс “АЛЖЫР” пабудаваны ў памяць аб ахвярах камуністычнага рэжыма і ў прыватнасці выставу прысвечаную рэпрэсаваным жанчынам, а таксама кляштар кармелітанак. У цэнтры ўвагі пурпурата будуць пытанні звязаныя з рэлігійнай свабодай і мірам на Блізкім Усходзе.








All the contents on this site are copyrighted ©.