2013-09-12 13:29:27

Францішак прыняў на аўдыенцыі прэм’ер-міністра Тайланда


RealAudioMP3 12 верасня папа Францішак прыняў на прыватнай аўдыенцыі ў Апостальcкім палацы Ватыкана прэм’ер-міністра Тайланда Інглак Чынавату, якая затым сустрэлася з кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ. У ходзе сардэчных перамоваў былі падкрэслены добрыя адносіны паміж Каралеўствам Тайланда і Апостальскай Сталіцай, а таксама згода і супрацоўніцтва паміж мясцовым Касцёлам і дзяржавай, асабліва ў адукацыйнай і сацыяльнай сферах.
Акрамя таго былі абмеркаваны некаторыя актуальныя міжнародныя праблемы, у тым ліку палітычная сітуацыя на азіяцкім кантыненце. Звярталася асаблівая увага на важнасць міжкультурнага і міжрэлігійнага дыялога для спрыяння абароне правоў чалавека, міра і справядлівасці ў гэтым рэгіёне свету.








All the contents on this site are copyrighted ©.