Галоўныя мерапрыемствы з удзелам Папы на бліжэйшыя месяцы
На працягу бліжэйшых
трох месяцаў папа Францішак прыме ўдзел у шэрагу буйных мерапрыемстваў. 22 верасня
Святы Айцец дзейсніць душпастырскі візіт на Сардзінію і наведае мясцовы санктуарый
Маці Божай Банарскай. Праз тыдзень пасля гэтага, 29 верасня, ён ўзначаліць Эўхарыстыю
на плошчы св. Пятра з нагоды Дня катэхетаў, а ў апошні дзень верасня, Пантыфік прыме
ўдзел у кансісторыі, падчас якога будзе абвешчана дата кананізацыі бл. Яна Паўла ІІ
і бл. Яна ХХІІІ. У кастрычніку Папу чакаюць чатыры вялікія падзеі. Ва ўспамін св.
Францішка, 4 кастрычніка, ён наведае Асізі. 12 кастрычніка ўзначаліць марыйную малітву
на плошчы св. Пятра, а на наступны дзень св. Імшу з нагоды Марыйнага дня, абвешчанага
Папскай радай па новай евангелізацыі. Апошняй буйной падзеяй гэтага месяца будзе літургія
з нагоды Дня сем’яў. Святы Айцец узначаліць яе 27 кастрычніка на плошчы св. Пятра.
1
лістапада, ва ўрачыстасць Усіх Святых Францішак наведае рымскія могілкі “Верана”,
а ва ўспамін усіх памерлых вернікаў памоліцца за сваіх памерлых папярэднікаў на пасадзе
св. Пятра ў гротах ватыканскай базылікі. 4 лістапада Папа будзе цэлебраваць Эўхарыстыю
ў інтэнцыі кардыналаў і біскупаў памерлых на працягу мінулага года. Ва ўрачытсасць
Хрыста Валадара Сусвету, 24 лістапада, на плошчы св. Пятра адбудзецца літургія і ўрачыстае
закрыццё Года веры, якое узначаліць Францішак.