2013-09-11 14:44:27

Падрабязнасці візіту Папы ў цэнтр “Astalli”


RealAudioMP3 Пра падрабязнасці прыватнага візіту папы Францішка ў рымскі езуіцкі цэнтр дапамогі бежанцам і мігрантам “Astalli” расказалі журналістам дырэктар гэтай установы а. Джаванні Ля Мана і кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Вечарам 10 верасня, па-заканчэнні візіта, яны адзначылі, што Папа меў магчымасць пакаштаваць некаторыя слодычы прыгатаваныя на кухні цэнтра і паразмаўляў з 20-цю бежанцамі з краін Афрыкі, Пакістана, Афганістана, а таксама жанчынай з Калумбіі: інжэнерам, футбалістам, журналістам, жанчынай, якая была вымушана пакінуць родную зямлю разам з дзецьмі. Кс. Ламбардзі адзначыў, што размова Францішка з імі была “глыбокай і ўважлівай”. Між іншым, Папа, разам з адной егіпецкай сям’ёй, усклаў кветкі на магілу а. Пэдро Аруппэ – місіянера і генеральнага настаяцеля Ордэна езуітаў, які пахаваны ў базыліцы Імя Езуса, больш вядомай як “Іль Джэзу”. Пантыфік выслухаў сведчанне бежанца з Сірыі, а таксама 33-гадовага бежанца з Судана, сябры якога загінулі ў Міжземным моры на шляху ў Еўропу.








All the contents on this site are copyrighted ©.