2013-09-10 10:31:35

Папа сустрэўся з італьянскім лідэрам руха “Аднаўленне ў Святым Духу”


RealAudioMP3 9 верасня Францішак прыняў на прыватнай аўдыенцыі старшыню руху “Аднаўленне ў Святым Духу” у Італіі Сальваторэ Марцінэса. Пантыфік нагадаў, пра іх папярэднюю сустрэчу, якая адбылася ва ўрачыстасць Спаслання Святога Духа, а таксама падзяліўся, што будучы членам аргентынскага епіскапата з’яўляўся адказным за адносіны з гэтым рухам. Акрамя таго, Папа адзначыў, што падчас падарожжа ў Рыа-дэ-Жанейра падкрэсліваў важны ўклад, які “Аднаўленне ў Святым Духу” робіць на карысць усяго Касцёла. На пачатку аўдыенцыі Сальваторэ Марцінэс перадаў Святому Айцу падарункі падрыхтаваныя некаторымі маладымі зняволенымі, былымі зняволенымі, а таксама мігрантамі з вострава Лампедуза аб якіх клапоцціца італьянскі сацыяльны Цэнтр “Марыё і Луіджы Стурца”. Францішак абмеркаваў з Марцінэсам дзейнасць руху, на карысць мігрантаў і зняволенных, а яго вялікую цікавасць выклікалі духоўныя, выхаваўчыя і евангелізацыйныя ініцыятывы “Аднаўлення ў Святым Духу”.

У цэнтры дыскусіі былі таксама праблемы дэхрысціянізацыі Еўропы, патрэба ў новай евангелізацыі Італіі, дзейнасць на карысць дзяцей і сем’яў. Пантыфікам была высока ацэнена ініцыятыва руху “Дзесяць плошчаў для дзесяці запаведзяў”, чарговы этап якой пройдзе 21 верасня ў Палерма. З нагоды гэтай сустрэчы Папа паабяцаў скіраваць спецыяльнае відэапасланне.

Італьянскае аддзяленне руху “Аднаўленне ў Святым Духу” налічвае каля 200 тыс. членаў аб’яднаных у больш чым 1900 груп і суполак.








All the contents on this site are copyrighted ©.