2013-09-09 12:45:56

Святы Айцец прыняў даверчыя граматы пасла Польшчы


RealAudioMP3 9 верасня папа Францішак прыняў даверчыя граматы новага пасла Польшчы пры Апостальскай Сталіцы Пятра Навіму-Канопку. Дыпламат быў прызначаны на гэтую пасаду Прэзідэнтам краіны Браніславам Камароўскім 1 ліпеня 2013 г. Да свайго прызначэння ён працаваў ў Еўрапейскім Парламанце, дзе займаў пасаду дырэктара па справах кантактаў з Кангрэсам ЗША. Новы пасол Польшчы пры Святым Пасадзе нарадзіўся ў 1949 г. Ёсць жанатым і мае двое дзяцей. Акрамя польскай мовы, гаворыць на ангельскай, французскай, нямецкай, рускай і італьянскай.

Я. Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.