З 29 верасня па 1
кастрычніка ў Рыме па ініцыятыве Супольнасці Св. Ігідзія, пройдзе Міжнародная сустрэча
за мір у свеце пад дэвізам: “Мужная надзея: рэлігіі і культуры ў дыялогу”. У мерапрымстве
прымуць удзел прадстаўнікі ўсіх рэлігій свету, а таксама вядомыя культурныя і палітычныя
дзеячы з больш чым 60-ці краін свету. Гэта будзе ўжо ХХVII сустрэча такога роду.
Пасля гістарычнага Дня Малітваў за мір у свеце, які прайшоў у Асізі ў 1986 г., Супольнасць
Св. Ігідзія імкнецца працягваць дух гэтай сустрэчы, штогод збіраючы дэлегатаў з еўрапейскіх
і міжземнаморскіх краін.
“Вялікай каштоўнасцю з’яўляецца тое, калі мужчыны
і жанчыны розных рэлігій сустракаюцца разам, калі праводзяць шчыры дыялог і моляцца
разам, адзін побач другога. Такім чынам ствараецца сапраўдны вобраз мірнага свету,
калі цывілізацыі жывуць у згодзе разам”, - адзначылі арганізатары форума ў спецыяльным
пасланні.
Паводле іх, дух сустрэчы ў Асізі паказаў, як сіла веры спрыяе сапраўднаму
міру. “Рэлігіі змяняюць чалавека знутры, выклікаючы мірнае стаўленне. Мы лічым, што
асабліва сёння трэба падкрэсліць, з мужнай надзеяй, што толькі дыялог з’яўляецца накірункам
да будучага жыцця”, - адзначаецца ў пасланні.