2013-09-09 13:33:33

Падрабязнасці візіта Папы ў рымскі цэнтр дапамогі мігрантам


RealAudioMP3 Папа Францішак 10 верасня наведае езуіцкі цэнтр дапамогі бежанцам і мігрантам “Astalli”, які знаходзіцца ў самым цэнтры Рыма. Кс. Джаванні Ла Мана, кіраўнік гэтага цэнтра, у інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву “Sir” адзначыў, што Францішак прыбудзе ў той час, калі звычайна каля 400 асоб стаяць у чарзе, каб атрымаць гарачую ежу. Святар запэўніў, што Папа прывітае уцекачоў у сталоўцы і пагаворыць з некатрымі з іх. “Затым Святы Айцец наведае Касцёл “Del Gesu”, у якім знаходзіцца магіла кс. Пэдра Арупэ – іспанскага святара, заснавальніка гэтага цэнтра - адзначыў кс. Манна. Там Папу прывітаюць уцекачы, жыхары цэнтра, а таксама валанцёры, якія яго абслугоўваюць.

Кс. Ла Мана падкрэсліў, што Пантыфік хоча, каб яго візіт меў не публічны характар, а сцісла прыватны. “Гэта будзе ў пэўным сэнсе працяг пілігрымкі на востраў Лампедузу, якую Пана наведаў 8 ліпеня”, - сказаў кіраўнік цэнтра “Astalli”. Ён падкрсэліў, што ў цэнтры для бежанцаў,падчас візіту Святога Айца будзе працягвацца нармальны рытм працы.

Я. Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.