2013-09-07 11:37:53

Папская рада абмяркуе праблемы шахцёраў


RealAudioMP3 Капеланы, біскупы і пробашчы з рэгіёнаў, дзе вялікая частка насельніцтва занятая ў горназдабываючай прамысловасці, кіраўнікі найбуйнейшых кампаній галіны, навукоўцы 7 верасня прымаюць удзел у нарадзе, якую арганізавала Папская рада “Iustitia et Pax”. Ад сацыяльнай справядлівасці залежаць мір і згода – упэўнены ўдзельнікі сустрэчы, што прыбылі ў Рым з Еўропы, Афрыкі і Амерыкі.
З дакладам выступіць кардынал Пітэр Тарксан, старшыня гэтай ватыканскай дыкастэрыі. У абліччы духоўнага і эканамічнага крызісу, які моцна кранае старажытную індустрыю, абмяркоўваюцца пытанні сумеснага падтрымання мільёнаў працаўнікоў, задзейнічаных у ёй па ўсёй планеце. На нарадзе разглядаюцца духоўныя, сацыяльныя, экалагічныя і практычныя пытанні.
А. Мартэцкая











All the contents on this site are copyrighted ©.