“Перад пакутамі, разбурэннямі
і смерцю, якія так доўга церпіць высакародны сірыйскі народ, мы яшчэ раз пацвярджаем
нашае “не” вайне” . – напісалі ў сумеснай заяве старшыні: Рады Біскупіх Канферэнцый
Еўропы (CCEE) і Канферэнцыі Еўрапейскіх Цэркваў. Каталіцкі кардынал Пэтэр Эрдо і
анліканскі біскуп Крыстафор Хіл выразілі сваю салідарнасць з хрысціянамі, якія пакутуюць
ад канфлікта ў Сірыі і масава ўцякаюць з краіны, што пагражае “скасаваннем іх прысутнасці
ў гэтым рэгіёне свету”. Іерархі падкрэслілі ўпэўненасць, што “сапраўдны мір можа
прыйсці толькі ад Бога” і што толькі Яму трэба даручыць “змучанае сэрца чалавецтва”,
да Яго звяртацца з малітвай за мір. Кардынал Эрдо і біскуп Хіл заклікалі вернікаў
ўсіх Цэркваў у Еўропе, каб аб’ядналіся ў малітве і посце ў інтэнцыі міру ў Сірыі,
згодна з прапановай папы Францішка.
Яны заклікалі таксама да крокаў, якія б
паклалі б канец варожасці, ваенным дзеянням і адкрылі шлях да прымірэння і міру. “Ніколі
за позна сумесна будаваць будучыню. Так, вельмі жаданы мір можна дасягнуць толькі
сумесна, і ніколі праз выкарыстанне аднаго другім. Мы ўпэўнены, што з Божай дапамогай,
здаровая разважлівасць возьме верх і давядзе да мірнага суіснавання ў праўдзе, справядлівасці,
любові, свабодзе і ў павазе да ўсіх меншасцей, у прыватнасці да хрысціян у гэтай краіне”,
- напісалі кардынал Эрдо і біскуп Хіл.