2013-09-07 13:58:44

Вялікая пілігрымка з Іерусаліма ў Вечны Горад


RealAudioMP3 Больш за 3 тыс. членаў Рыцарскага Ордэна Святога Гробу Панскага ў Іерусаліме прыбудзе ў Рым з нагоды Года веры і 50-ці годдзя ад заканчэння ІІ Ватыканскага Сабора. Пілігрымы наведаюць магілу св. Пятра ў ватыканскай базыліцы, выслухаюць катахезы на тэму хрысціянскай веры ў зале Паўла VI і будуць мець сустрэчу з папам Францішкам. Члены Ордэна правядуць у Ватыкане 10-12 верасня,спенцыяльнае пасяджэнне, падчас якога абмяркуюць праект новага статуту сваёй арганізацыі. Існуючы быў зацьверджаны папам Паўлам VI у 1977 г. З новым зместам статуту пазнаёміць Святога Айца вялікі магістар ордэна, кардынал Фрыдэрык О’Браян падчас сустрэчы з Пантыфікам.

Рыцарскі Ордэн Гробу Панскага ўзнік у Іерусаліме падчас першага крыжовага паходу (1099 г.). Яго членамі першапачаткова з’яўляліся рэгулярныя канонікі, ахоўнікі Гробу Пана. У 1847 г. рашэннем Апостальскай Сталіцы ордэн быў адроджаны як таварыства ў асноўным свецкіх асобаў. Галоўная яго мэта — падтрымка хрысціянаў Святой Зямлі, а таксама Лацінскага Патрыярхату Іерусаліма.

Я. Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.