2013-09-06 13:28:22

Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Балівіі


RealAudioMP3 6 верасня папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Балівіі Эва Маралеса, які затым сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ. Падчас сардэчных размоваў імі абмяркоўвалася сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў гэтай лацінаамерыканскай краіне, а таксама іншыя тэмы, звязаныя з барацьбой з сацыяльнай няроўнасцю і беднасцю. Прэзідэнт Балівіі адзначыў вялікі ўклад Каталіцкага Касцёла у развіццё сферы адукацыі, аховы здароўя, падтрымцы сямей і дапамогі дзецям і старым у гэтай краіне. Удзельнікамі дыскусіі падкрэслівалася важнасць захавання добрых адносінаў паміж касцёльнай супольнасцю і дзяржавай, улічваючы агульную зацікаўленасць у служэнні ўсяму народу. Падчас аўдыенцыі не засталася па-за увагай і тэма міжнародных адносінаў, у прыватнасці неабходнасці спрыяння міру на Блізкім Усходзе.








All the contents on this site are copyrighted ©.