2013-09-06 11:00:07

Папа праз “Твітэр”: не існуе хрысціянства “low cost” і мір – гэта дабро ўсяго чалавецтва


RealAudioMP3 5-6 верасня папа Францішак звярнуўся да вернікаў з шэрагам твіт-паведамленняў, якія былі апублікаваны на акаўнце @pontifex. У першым з іх Святы Айцец нагадаў, што хрысціянства не можа быць проста зручным дапаўненнем у жыцці, але азначае рашучае наследванне Езуса. “Не існуе хрысціянства “low cost”. Ісці за Хрыстом азначае ісці супраць плыні, адмаўляючы зло і эгаізм”, - напісаў Папа. У іншых твітах Пантыфік чарговы раз узняў тэму міра. Ён напісаў: “З усёй маёй сілай, прашу бакі канфлікта не закрывацца ва ўласных інтэрэсах”. Затым Святы Айцец нагадаў, што “мір – гэта дабро, якое пераўзыходзіць любыя бар’еры, таму што з’яўляецца дабром усяго чалавецтва”. І нарэшце ў апошнім твіце, Папа звярнуўся да моладзі: “Дарагая моладзь, маліцеся разам са мной за мір у свеце”. На працягу апошняга тыдня Францішак прысвяціў тэме міру ужо больш дзесяці твіт-паведамленняў.










All the contents on this site are copyrighted ©.