2013-09-06 10:27:18

Касцёл удзячны ААН за ўшанаванне жыцця і працы Маці Тэрэзы з Калькуты


RealAudioMP3 Каталіцкі Касцёл удзячны за тое, што абвешчаны ААН Міжнародны дзень міласэрнай любові будзе адзначацца 5 верасня – у дзень адыходу ў вечнасць Маці Тэрэзы з Калькуты. Пра гэта гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Пастаяннага назіральніка Апостальскай Сталіцы пры ААН арцыбіскупа Фрэнсіса Чуліката. “Ушанаванне Маці Тэрэзы – яе асобы, жыцця і спадчыны азначае таксама пашану да незлічоных дабрачынных ініцыятываў, якія Каталіцкі Касцёл здзейсняе штодзённа на карысць самых бедных сярод бедных”, - адзначыў ватыканскі дыпламат. Між іншым ён нагадаў, што Касцёл застаецца самым вялікім у свеце, недзяржаўным пастаўшчыком паслугаў звязаных з адукацыяй і аховай здароўя, здзейсняючы каля 26% клопату медыцынскага характару ў свеце.

Да гэтага варта дадаць уклад “шматлікіх дабрачынных каталіцкіх арганізацый”, якія “нестамляючыся працуюць на карысць гуманітарнага развіцця ва ўсіх самых бедных рэгіёнах зямлі”. “Таму, Касцёл бачыць устанаўленне Дня міласэрнай любові, у якасці акту прызнання і павагі, з боку міжнароднай супольнасці, за служэнне і самаахвярнасць незлічонай колькасці людзей, каталіцкіх арганізацый і законніц, якія, як і Маці Тэрэза, неслі святло сваёй бескарыслівай любові самым патрабуючым”, - адзначыў арцыбіскуп Чулікат.

Ватыканскі дыпламат нагадаў, што праз сваю дабрачынную дзейнасць, дапагмогу бедным і пакутуючым, Касцёл ад самага пачатку сваёй гісторыі, “намагаецца паказаць свету бязмежную любоў Бога да чалавецтва”. “У гэтым сэнсе, міласэрная любоў мае вельмі глыбокае значэнне, якое пераўзыходзіць “рызыку патэрналізма ўласцівага філантропіі”, таму што перадае “сапраўдную любоў да патрабуючых”, якая паходзіць “з ахвяравання самаго сябе”. Іерарх падкрэсліў, што “жыццё Маці Тэрэзы з Калькуты і яе прыклад працягваюць натхняць касцёльныя дабрачынныя арганізацыі на захаванне вернасці іх спецыфічнай хрысціянскай ідэнтычнасці і працу на карысць абароны і падтрымцы жыцця”








All the contents on this site are copyrighted ©.