2013-09-06 14:38:38

Барталамей І далучыўся да закліку Папы аб малітве і посце ў інтэнцыі міра


RealAudioMP3 Патрыярх Канстантынопальскі Барталамей І выразіў жаданне далучыцца да закліку папы Францішка прысвяціць 7 верасня малітве і посту ў інтэнцыі міра ў Сірыі, на Блізкім Усходзе і ва ўсім свеце. Праваслаўны іерарх таксама звярнуўся да кіраўнікоў краін “Вялікай дваццаткі”, якія сабраліся на саміт у Санкт-Пецярбургу, каб “рашэнні на ім прынятыя спрыялі мірнаму, а не вайсковаму вырашэнню сірыйскага канфлікта”. “Царква ў Канстантынопалі вітае ініцыятыву Біскупа Рыма Францішка, які зрярнуўся да хрысціян на ўсёй зямлі, каб у суботу паядналіся ў малітве і посце, просячы аб наступленні міра на змучанай сірыйскай зямлі, з надзеяй што Бог асвеціць розум адказных палітыкаў, і такім чынам яны недапусцяць вайсковых дзеянняў, якія безумоўна прывядуць да смерці нявінных ахвяраў”, - гаворыцца ў паведамленні Канстантынопальскага Патрыярха. Барталамей І падкрэсліў: “Таксама і мы прымаем заклік папы Францішка маліцца ў гэтай інтэнцыі ў бліжэйшую суботу, як рабілі заўсёды з таго моманту калі пачаўся крывавы канфлікт у Сірыі”.








All the contents on this site are copyrighted ©.