2013-09-05 15:21:57

Ватыкан: сустрэча дыпламатаў на тэму сірыйскага канфлікта


RealAudioMP3 5 верасня ў Ватыкане адбылася сустрэча паміж Сакратаром па адносінах з дзяржавамі арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці і пасламі краін акрэдытаваных пры Апостальскай Сталіцы. У ёй прынялі ўдзел больш за 70 дыпламатаў. Падчас сустрэчы, арцыбіскуп Мамбэрці патлумачыў пазіцыю Апостальскай Сталіцы ў адносінах да сірыйскага канфлікту, а таксама расказаў пра мэту і значэнне Дня малітвы і посту за мір у Сірыі, на Блізкім Усходзе і ва ўсім свеце. Ватыканскі дыпламат нагадаў пра шматлікія заклікі Папаў – Бэнэдыкта XVI і Францішка аб спыненні кровапраліцця ў гэтай краіне, місіі кардынала Робэра Сара, які наведаў закранутыя канфліктам рэгіёны і сустрэўся з яго ахвярамі, а таксама пра дзейнасць Апостальскага нунцыя ў Сірыі арцыбіскупа Марыё Дзэнары, які на месцы бесперапынна нагадвае аб патрэбе пошуку мірнага вырашэння сітуацыі.

Арцыбіскуп Мамбэрці адзначыў, што Апостальская Сталіца лічыць важным захаванне трох прынцыпаў пры пошуку справядлівага вырашэння канфлікта ў Сірыі: па-першае – дапамогі ва ўстанаўленні дыялога паміж канфрактуючымі бакамі і спрыяння прымірэнню сірыйскага народа; па-другое – захавання адзінства краіны і не дапушчэння стварэння зонаў для розных кампанентаў грамадства; па-трэцяе – гарантавання тэрытарыяльнай цэласнасць краіны.

Акрамя таго, ватыканскі дыпламат нагадаў пра важнасць захавання правоў меншасцяў і рэлігійнай свабоды для ўсіх жыхароў Сірыі. Ён адзначыў, што неабодна прасіць лідэраў апазіцыі трымаць дыстанцыю ад тэрарыстаў, якія дзейнічаюць у краіне і супрацьстаяць ім.

Пасля заканчэння дакладу арцыбіскупа Мамбэрці, на дадзеную тэму адбылася невялікая дыскусія паміж удзельнікамі сустрэчы. Падчас яе выступілі больш за 10 паслоў з розных частак свету, а таксама ватыканскіх дыпламатаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.