2013-09-04 13:32:57

“Веру, ведаю, разумею”. Шчаслівая тая, якая паверыла. Віно.


RealAudioMP3 Мы працягваем цыкл разважанняў пад назвай
“Шчаслівая тая, якая паверыла”. У яго рамках мы размаўляем пра веру Найсвяцейшай Панны Марыі ці дакладней, чаму вера Маці Божай можа навучыць кожнага з нас.
У сённяшняй
праграме мы будзем абапірацца на тэкст з Евангелля паводле св. Яна пра вяселле ў Кане Галілейскай. Евангеліст апавядае: “А на трэці дзень было вяселле ў Кане Галілейскай, і Маці Езуса была там. Быў запрошаны на вяселле таксама Езус і вучні Ягоныя. І калі скончылася
віно, Маці Езуса сказаў Яму:“Не маюць віна”. Адказаў Ёй Езус: “Ці гэта Мая
або Твая справа, жанчына? Яшчэ не прыйшла гадзіна Мая”. Маці Яго сказала
слугам: “Тое, што Ён скажа вам, зрабіце”.

Падзеі, якія знаходзяцца ў цэнтры нашай увагі адбываюцца падчас святкання вяселля, святкаванне заключэння шлюба. Сужэнства – гэта натуральнае пакліканне чалавека. Гэта пакліканне да адказнасці, да таго, каб быць здольным любіць і станавіцца плённым. Менавіта у гэтым кантэксце гучаць словы Марыі: “не маюць віна”. Што яны значаць? Маці Езуса абвяшчае аб пэўным здарэнні. Кажа свайму Сыну пра праблему людзей, якія не маюць віна.

Віно гэта не выпадковы элемент, асабліва калі гаворка ідзе пра вяселле, падзею радасную і святочую. Віно на вяселлі, ці на іншым свяце, сімвалізуе цяпло, густ, водар, колер, радасць, дар. Яно мае ўсе гэтыя характарыстыкі ў адрозненні ад вады, напрыклад. У Эўхарыстыі віно выступае сімвалам Запавету – з’яўляецца крывёй нашага Пана Езуса Хрыста. Гэты напой мае вялікі сімвалізм.

Жыццё чалавека можа быць без віна – гэта значыць без густу, смаку, цяпла, радасці. Жыццё чалавека можа быць прадказальным, пазбаўленым смаку, водару, бескаляровым. Марыя канстатуе – людзі не маюць віна. Яны пазбаўлены гэтага фундаментальнага рэсурса. Важна зразумець глыбіню гэтага сцвярджэння Марыі. Словы Марыі – глыбокі дыягназ гэтага вяселля і стану чалавека.

Цікава, што менавіта Марыя кажа, што “няма віна”. У дадзеным кантэксце гэта яе роля. Вера, якую ў дадзенай сітуацыі прадстаўляе Марыя, гэта перш за ўсё праўда, свядомасць. Чаму Марыя ў стане казаць такія рэчы пра чалавека? Адказаць на гэта пытанне дапамагае той факт, што св. Ян заўсёды называе Марыю – Маці Езуса. Маці – гэта яе роля, яна мае матчыную функцыю.

Марыя з’яўляецца носьбітам асаблівага жаночнага погляду, які характарызуе бачанне рэальных патрэбаў. У той час як мужчыны бачаць многія рэчы абстрактна, агульна, жанчыны глядзяць больш канкрэтна. Яны заўважаюць больш практычныя аспекты: напрыклад звязаныя з камфортам, утульнасцю, ежай і інш. Кожны чалавек мае патрэбу ў гэтым матчыным позірку. Мы маем патрэбу ў той, хто скажа: глядзі, людзі не маюць віна.

Як часта чалавек бывае ўпэўнены, што мае віно, радасць, прыгажосць. Калі аглядзімся навокал, убачым, што многія людзі, проста робяць выгляд вяселля, робяць выгляд, што з’яўляюцца радаснымі. Але паміж такой неўрападкаванай весёласцю і радасцю ёсць розніца. Вельмі часта такое вяселле – гэта толькі ўцёкі, маскарад.

Марыя калі кажа што не маюць віна, не прымае такога вяселля . Не прымае той павярхоўнай весялосці, якая на ім панавала. Яна кажа: не маюць віна. Цікава, што Марыя ведала да каго звяртацца з гэтымі словамі – да свайго Сына. Гэта вельмі важны прыклад для кожнага з нас. Калі наша жыццё пераўтвараецца ў нешта памылковае, у тое, што не з’яўляецца сапраўдным трэба ведаць да каго неабходна звярнуцца, каб напоўніць яго сэнсам і праўдай. Марыя указвае, што каб наша жыццё было па-сапраўднаму добрым і радасным трэба звяртацца да Хрыста.

Нам усім не хапае гэтага віна – сапраўднага віна, якое толькі Бог можа ў нас стварыць. Мы усе згубілі памяць пра тое, якімі Бог нас стварыў і з’яўляемся трохі меншымі за тое, якімі былі створаны ад пачатку. Мы усе не з’яўляемся тымі сябрамі, якімі павінны быць, сужонкамі якімі павінны быць, дзецьмі, якімі павінны быць, святарамі, якімі павінны быць, працаўнікамі якімі павінны быць. Марыя ўказвае Езусу на гэту праблему.








All the contents on this site are copyrighted ©.