2013-09-04 14:30:07

Колькасць чытачоў Папы ў “Твітэры” перавысіла 9 млн. чалавек


RealAudioMP3 4 верасня агульная колькасць чытачоў папы Францішка ў “Твітэры” перавысіла 9 млн. чалавек. Апошні мільён чалавек далучылася да акаўтна @pontifex на працягу 38 апошніх дзён і паводле падлікаў спецыялістаў ужо ў першыя дні кастрычніка колькасць чытачоў Папы ў гэтай сацыяльнай сетцы дасягне 10 млн. чалавек. На момант абрання кардынала Берголіа на Пасад св. Пятра за паведамленнямі Паскага акаўнта ў “Твітэры” сачыла “усяго” 3,3 млн. чалавек. Па-ранейшаму самымі папулярнымі з 9 яго старонак застаюцца іспанамоўная і англамоўная. Першая налічвае каля 3,5 млн. чытачоў, а другая каля 3 млн. Менш папулярнымі з’яўляюцца версіі акаўнта на польскай мове і арабскай, але і яны маюць даволі вялікую колькасць чытачоў – 121 тыс. і 86 тыс. чытачоў адпаведна.








All the contents on this site are copyrighted ©.