2013-09-04 14:50:04

Кардынал: недахоп пакліканняў – гэта праблема недахопу веры


RealAudioMP3 Недахоп пакліканняў – гэта перш за ўсё праблема, якая звязана з недахопам веры ў сем'ях і хрысціянскіх супольнасцях, а таксама недахопам веры і місійнага запалу душпастрыраў. Такога меркавання прытрымліваецца прэфект Кангрэгацыі па справах Духавенства кардынал Маўра Пьячэнца. 4 верасня ён сустрэўся з выкладчыкамі і семінарыстамі Вышэйшых духоўных семінарый Іспаніі ў рамках канферэнцыі, якая праходзіла ў Мадрыдзе з нагоды 20-годдзя публікацыі Апостальскай адгартацыі бл. Яна Паўла ІІ “Pastores dabo vobis” – дакумента аб пакліканнях да святарства.

Пурпурат звярнуў увагу на шэраг аспектаў звязаных з гэтай тэмай. Між іншым ён падркэліў важнасць малітвы ў інтэнцыі пакліканняў не толькі для народу Божага, але таксама і для саміх святароў і біскупаў. “Біскуп, у дыяцэзіі якога няма пакліканняў, павінен кожны дзень праводзіць шмат гадзін на малітве, каб мець іх”, - сказаў кіраўнік ватыканскай дыкастэрыі.

Кардынал Пьячэнца падкрэсліў, таксама, што сярод моладзі павінна існаваць здаровае разуменне цэлібату. Ён не павінен успрымацца, як “вялікі кошт”, які трэба заплаціць за тое, каб стаць чыноўнікам няўрадавай арганізацыі, асуджанай на выміранне, а наадварот, як форма “наследавання Хрыста”, якая была характэрна ранняму Касцёлу і апосталам.








All the contents on this site are copyrighted ©.