2013-09-03 12:13:53

Вялікі муфтый Сірыі плануе памаліцца разам з Папам


RealAudioMP3 Духоўны лідэр сірыйскіх мусульман Вялікі муфтый Ахмад Бадр ад-Дзін Хасун, выказаў жаданне прыбыць у Рым, каб 7 верасня разам з папам Францішкам маліцца за мір у яго краіне. Паводле інфармацыйнага агенцтва “Fides” гэту магчымасць ён ужо абмеркаваў Апостальскім нунцыем у Сірыі арцыбіскупам Марыё Дзэнары. Сірыйскі духоўны лідэр прызнаўся, што яго вельмі крануў заклік Папы маліцца за мір у яго краіне, з якім Пантыфік звярнуўся да вернікаў падчас малітвы “Анёл Панскі” 1 верасня. Францішак запрасіў далучыцца да гэтай ініцыятвы не толькі католікаў, але таксама вызнаўцаў іншых рэлігій і усіх людзей добрай волі. У адказ на заклік Пантыфіка, Ахмад Бадр ад-Дзін Хасун звярнуўся да сірыйскіх мусульман з просьбай далучыцца да ініцыятвы Святога Айца. Ён расказаў, што нават калі яго візіт у Рым не зможа адбыцца, 7 верасня сірыйцы будуць духоўна паяднаныя з вернікамі сабранымі на плошчы св. Пятра і таксама будуць прасіць Бога аб міры ва усіх мячэцях краіны. Паводле Вялікага муфтыя Сірыі, мясцовыя мусульмане бачаць у Папе “сапраўднага духоўнага кіраўніка, свабоднага ад палітычных, індывідуальных і калектыўных інтарэсаў, які прамаўляе на карысць дабра сірыйскага народа”.








All the contents on this site are copyrighted ©.