2013-09-02 12:38:57

Францішак: не забіваць бліжніх плёткамі і распаўсюджваннем чутак


RealAudioMP3 Дзе ёсць Бог – там няма нянавісці, зайздрасці і рэўнасці, а таксама няма пляткарства, якое забівае нашых братоў. З такімі словамі папа Францішак звярнуўся да ўдзельнікаў ранішняй Эўхарыстыі ў Доме св. Марты, якую цэлебраваў 2 верасня ў прысутнасці групы гасцей пасля перыяду летняга адпачынку. У цэнтры гаміліі Святога Айца была сустрэча Езуса з яго землякамі – жыхарамі Назарэта, пра якую апавядае сённяшняе Евангелле. Папа нагадаў, што назарэцяне захапляліся Езусам, але, каб паверыць у Яго, чакалі нечага незвычайнага: “хацелі цуда, хацелі прадстаўлення”. Тады Езус ім сказаў, што не маюць веры. Яны, у сваю чаргу, “напоўніліся гневам і, устаўшы, выгналі Яго прэч з горада, і павялі на вяршыню гары, на якой быў пабудаваны іх горад, каб скінуць Яго”. “Паглядзіце, як змяняюцца рэчы: пачынаюцца з прыгажосці, захаплення, а закачваюцца злачынствам: хацелі забіць Езуса. Гэта з-за рэўнасці, зайздрасці, усе гэтыя рэчы... Гэта не нешта, што здарылася 2000 гадоў таму: так здараецца штодзённа ў нашых сэрцах, у нашых супольнасцях. Калі супольнасць кажа: “Як добра, што Ён прыйшоў да нас!”, кажа пра яго добра ў першы дзень; у другі – не вельмі; а на трэцці пачынае пляткарыць і драпаць яго”, - адзначыў Папа.

Пантыфік падкрэсліў, што назарэцяне хацелі забіць Езуса, а пляткарства параўноўваецца з забойствам.

“Тыя, хто ў супольнасці распускаюць плёткі пра братоў, аб членах супольнасці, хочуць забіць іх – гэта тое самае! Апостал Ян, у сваім Першым Пасланні, 3 раздзеле і 15 вершы, казаў: “Кожны, хто ненавідзіць брата свайго, той чалавеказабойца”. Мы прызвачаіліся да пляткарства, распаўсюджвання чутак Але колькі разоў нашы супольнасці і нашы сям’і, з’яўляюцца пеклам у якім кіруюцца гэтай злачыннасцю: забіваць братоў і сясцёр мовай!”, - адзначыў Папа.

Францішак падкрэсліў, што нянавісць разбурае супольнасці і сем’і. Яе сее сатана ў сэрцах прымушаючы казаць блага пра іншых. “У гэтыя дні мы шмат гаворым аб міры”, мы бачым шматлікіх ахвяраў зброі, але трэба таксама падумаць аб нашай штодзённай здроі – мове, плётках, чутках”, - адзначыў Папа.

Паводле Святога Айца мір ў супольнасці, сям’і, краіне, свеце пачынаецца з еднасці з Панам. “Дзе Пан – там няма зайздрасці, злачынства, нянавісці, рэўнасці. Ёсць братэрства”, - сказаў Францішак і заклікаў маліцца да Пана, аб тым, каб ніколі не забіваць бліжніх мовай.








All the contents on this site are copyrighted ©.