2013-09-01 11:55:49

“Падворак язычнікаў” збярэ журналістаў


RealAudioMP3 Чарговы этап ініцыятывы Папскай рады па культуры “Падворак язычнікаў” будзе прысвечны праблемам журналісцкай працы. Сустрэча адбудзецца 25 верасня ў рымскім старажытным язычніцкім храме Адрыяна, і яе найважнейшым момантам будзе дыялог паміж кардыналам Равазі, старшынёй гэтай ватыканскай дыкастэрыі, і заснавальнікам газеты “La Repubblica” журналістам Эўджэніо Скальфаро. У рамках мерапрыемства адбудуцца таксама іншыя дэбаты, у якіх прымуць удзел кіраўнікі найбольш буйных італьянскіх газет: “Corriere della Sera” , “La Stampa”, “La Repubblica” і “Il Sole 24 ORE”. Падчас гэтых сустрэч будуць закрануты, між іншым, такія пытанні, як “Этыка грамадства і этыка кумунікацыі”, “Свабода і адказнасць інфармацыі: аб’ектыўнасць і праўда”, “Журналістыка, культура і вера. Верыць і перадаваць праўду”. Мэта рымскага мерапрыемства, як адзначылі яго арганізатары, заключаецца ў наладжванні дыялога паміж прадстаўнікамі мас-медый і няверуючымі людзьмі.

Ідэя такіх сустрэч узнікла з ініцыятывы Бэнэдыкта ХVI. У 2009 г. Папа на пенсіі заявіў, што Касцёлу трэба нешта накшталт “Двара язычнікаў”, які быў у Ерусалімскім Храме: самы першы ўзровень набліжэння да Бога для тых, хто цікавіцца Ім”. Падчас сустрэч “Падворку язычнікаў” кожны з яго ўдзельнікаў можа выказацца і прыняць удзел у дыскусіі, дзелячыся такім чынам сваімі досведамі і поглядамі.

Я. Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.