2013-08-31 13:52:34

Прэзідэнт Італіі павіншаваў арцыбіскуп Параліна з новым прызначэннем


RealAudioMP3 З прызначэннем на пасаду Дзяржсакратара арцыбіскупа Пьетро Параліна павіншаваў Прэзідэнт Італьянскай Рэспублікі Джорджа Напалітана. Кіраўнік краіны адзначыў, што давераная іерарху пасада сведчыць аб вялікім прызнанні яго ўкладу ў службу Касцёлу. Джорджа Напалітана выказаў спадзяванне што мірныя і гарманічныя адносіны паміж Італіяй і Апостальскай Сталіцай будуць умацоўвацца пры ўзаемнай павазе да незалежнасці і суверэннасці абодвух бакоў. “Я ўпэўнены, што дзякуючы вашай прысутнасці ў якасці кіраўніка Дзяржсакратарыяту, нашы адносіны працягнуць узбагачацца новымі зместамі, а наша супрацоўніцтва на карысць абароны міра і справядлівасці у розных міднародных сцэнарыях будзе і далей умацоўвацца”, - адзначыў італьянскі палітык.








All the contents on this site are copyrighted ©.