2013-08-30 14:18:58

Актам справядлівасці назваў Францішак успамін аб кардынале Марціні


RealAudioMP3 30 жніўня папа Францішак сустрэўся з членамі “Фонда імя кардынала Карла Марыі Марціні”, першая гадавіна смерці якога прыпадае на 31 жніўня. Фонд, заснаваны па ініцыятыве італьянскай правінцыі айцоў езуітаў у супраоўніцтве з міланскай архідыяцэзіяй, нарадзіўся з мэтай лепшага вывучэння жыцця і прац памерлага італьянскага кардынала. Звяртаючыя да членаў новазаснаванага фонда, Святы Айцец адзначыў, што памяць пра айцоў Касцёла з’яўляецца актам справядлівасці. “Кардынал Марціні быў айцом для ўсяго Касцёла. Нават і мы, аргентынскія езуіты, якія жывём “на канцы свету”, рабілі практыкаванні з яго тэкстаў”, - сказаў Папа да членаў Фонда. Акрамя таго Пантыфік нагадаў ролю кардынала Марціні падчас прац ХХХІІ Генеральнай кангрэгацыі айцоў езуітаў, якая адбылася ў 1974 г., падчас якой былі абмеркаваны адносіны паміж верай і справялівасцю. Святы Айцец нагадаў аб важнай ролі, якую адыграў памерлы іерарх падчас гэтага форума. “Ён указаў шлях, якога мы павінны прытрымлівацца ў пашырэнні справядлівасці, на карысць ўнутранага адзінства самога таварыства Есусавага, у адносінах паміж езуітамі і Святым Пасадам: з пункту гледжання Евангелля”, - адзначыў Папа. Святы Айцец нагадаў, з вялікай ўдзячнасцю і павагай, постаць кардынала Марціні, назваўшы яго “прарокам і чалавекам міру і прадбачлівасці”.

Я. Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.