Францішак: неўтаймоўнасць, прывяла св. Аўгустына на сустрэчу з Богам
Неўтаймоўнасць сэрца
– гэта тое, што вядзе да Бога і любові, адзначыў папа Францішак падчас Эўхарыстыі
з нагоды адкрыцця генеральнага капітула ордэна аўгустыніянаў, якую ён узначаліў вечарам
28 жніўня. Літургія прайшла ў рымскай базыліцы св. Аўгустына. У ёй прынялі удзел законнікі,
законніцы, а таксама свецкія кансэкраваныя асобы з усіх пяці кантынентаў, якія жывуць
паводле рэгулы Біскупа Гіпона. Святы Айцец заклікаў іх адказаць на заклік унутранага
неспакою, каб пачаць шукаць Хрыста, а таксама на патрэбы іншых, каб несці ім любоў.
Паводле Францішка, няўрымслівасць, якая характарызуе св. Аўгустына, можа многаму навучыць
і сучасных вернікаў. Пантыфік падзяліўся ўласным досведам у пошуку Бога і паразважаў
над трыма рознымі аспектамі неўтаймоўнасці: ў духоўным пошуку, сустрэчы з Богам і
любові”.
“Я бы хацеў звярнуцца да тых, хто адчувае сябе абыякавым да Бога,
веры, хто знаходзіцца далёка ад Бога і пакінуў Яго. Таксама да нас, з нашымі “аддалёнасцямі”
і нашымі “адкіданнямі” Бога, магчыма маленькімі, але шматлікімі ў штодзённым жыцці:
паглядзі ў глыбіню твайго сэрца, паглядзі ўнутр сябе і задай пытанне: ці ты маеш сэрца,
якое хоча нечага вялікага ці сэрца ўсыплёнае рэчамі?”, - сказаў Папа.
Паводле
Пантыфіка, неспакой, які св. Аўгустын насіў у сэрцы, прывёў яго на сустрэчу з Богам,
а не да закрытасці ў самім сабе.
“Нават у адкрыцці і сустрэчы з Богам, Аўгустын
не спыніўся, не прылёг, не закрыўся ў самім сябе, як той, хто ўжо дасягнуў мэты, але
працягваў шлях. Няўрымслівасць у пошуку праўды, пошуку Бога, стала няўрымслівым жаданнем
ведаць Яго больш і выходзіць па-за сябе, каб пазнаёміць з Ім іншых. І менавіта гэта
неўтаймоўнасць любові”, - адзначыў Святы Айцец.
Папа адзначыў, што св. Аўгустын
“не стамляўся абвяшчаць Бога, евангелізацаваць з адвагай, без страху, спрабуючы заўсёды
быць вобразам Езуса Добрага Пастыра, які ведае сваіх авечак”. “Больш за тое, як я
люблю паўтараць, ён “адчуваў пах свайго статку” і выходзіў шукаць згубленых”, - падкрэсліў
Пантыфік.
“Аўгустын жыў тым, пра што св. Павел казаў Цімафею і ўсім нам: абвяшчай
слова, настойліва ў час і не ў час, абвяшчай Евангелле з велікадушным і вялікім сэрцам
Пастыра, які неспакойны за сваіх авечак. Скарб св. Аўгустын менавіта ў гэтай пазіцыі:
заўсёды выходзіць насустрач Богу, заўсёды выходзіць насустрач статку… ён чалавек які
знаходзіцца ў ціску паміж гэтымі дзвюма выхадамі… не “прыватызаваць” любоў… заўсёды
крочыць. Заўсёды быць няўрымслівымі. І ў гэтым спакой неўтаймоўнасць”, - адзначыў
Папа.
Францішак дадаў, што неўтаймоўнасць – гэта таксама любоў, якая заключаецца
ў пастаянным пошуку дабра бліжняга, каханага чалавека. “Неўтаймоўнасць любові падштурхоўвае
заўсёды ісці насустрач іншаму, не чакаючы, што іншы пакажа свае патрэбы”, - адзначыў
Папа.